Уладзімір Самсонаў у фінале!



Беларускі маэстра настольнага тэнісу Уладзімір Самсонаў выйшаў у фінал прэстыжнага адкрытага чэмпіянату Катара. Гэты турнір уваходзіць у шэраг Сусветнага Туру. У паўфінале беларус не пакінуў ніякіх шанцаў кітайскаму майстру Чы-Юань Чунгу (8-му нумару сусветнага рэйтынгу). Яго Самсонаў разграміў у чатырох сетах – 4-0 (13-11, 14-12, 11-5, 11-7).

Супернікам Уладзіміра Самсонава (на сёння ён 12-ы ў сусветнай іерархіі) у фінале стане прадстаўнік Нямеччыны Дзмітрый Аўчароў (6-я ракетка свету). У паўфінале Аўчароў адолеў партугальца Маркаша Фрэйташа – 4-2 (11-2, 10-12, 11-9, 11-6, 9-11, 11-8).

Беларускае Радыё Рацыя