Уладзімір Самсонаў – у ліку 16-ці мацнейшых у свеце
Беларус Уладзімір Самсонаў працягвае перамагаць на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе ў кітайскім Сучжоу. Лідар беларускай зборнай, які займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, разграміў у 1/16 фіналу партугальца Жоао Жэралда з „сухім” лікам 4:0. Цяпер у паядынку за выхад у чвэрцьфінал Уладзімір Самсонаў сустрэнецца з трэцяй ракеткай планеты кітайцам Чжан Цзіке.
Беларускае Радыё Рацыя
