Уладзімір Самсонаў удала выступіў на Кубку свету



Легендарны беларускі майстар малой ракеткі Уладзімір Самсонаў удала выступіў на асабістым Кубку свету, што праходзіць у Парыжы. Пры тым ён зарабіў 10 тысяч даляраў з агульнага прызавога фонду.

Самсонаў, на сёння 30-я ракетка свету, не быў у ліку сеяных тэнісістаў і пачынаў з групавога этапу. У групе 1 ён упэўнена перамог бразільца Кальдэрана Хуга (11-ю ракетку свету) – 4:1, а пасля француза Эмануэля Лебесона (50-ы нумар рэйтынгу) – 4:2.

У 1/8-й фіналу Уладзімір Самсонаў сустрэўся з 9-й ракеткай свету – прадстаўніком Ганконгу Вон Чун Цінгам. Матч скончыўся бліскучай і ўпэўненай вікторыяй беларуса – 4:1 (11:6, 12:10, 11:9, 7:11, 11:7).

У чвэрцьфінале Самсонаву давялося змагацца з першай ракеткай свету – кітайцам Фан Зендонгам. Тут сенсацыю здзейсніць ужо не ўдалося – 0:4

Менавіта Фан Зендонг пасля выйшаў у фінал, дзе пазмагаецца за тытул з немцам Ціма Болем.