Уладзімір Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы
Майстар сусветнага настольнага тэнису беларус Уладзімір Самсонаў (на сёння 30-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіяната Еўропы, які праходзіць у іспанскім Алікантэ.
У 1/8-й фіналу 42-гадовы Самсонаў перамог куды больш маладога і рэйтынгавага суперніка – прадстаўніка Нямеччыны Дзмітрыя Аўчарова (5-ю ракетку свету). Матч скончыўся з лікам 4-2 на карысць беларуса. Лік па партыях такі: 9:11, 11:5, 11:9, 5:11, 11:5, 11:5.
У чвэрцьфінале Самсонаў сустракаўся з румынам Авідзіу Іянеску (59-я ракетка свету). На жаль, беларускі ветэран настольнага тэніса не змог выйсці ў паўфінал, саступіўшы 3-4.
Беларускае Радыё Рацыя
