Уладзіслаў Калячонак у топ-10 лепшых абаронцаў будучага драфта НХЛ
Хакейны аглядальнік Майк Марэаль апублікаваў на афіцыйным сайце НХЛ матэрыял, прысвечаны лепшым абаронцам будучага драфта – топ-10, на яго думку, замыкае беларус Уладзіслаў Калячонак. У мінулым сезоне хакеіст выступаў у OHL за „Лондан” і „Флінт”. У 54 матчах набраў 30 (4 + 26) ачкоў і быў уключаны ў першую сімвалічную зборную лепшых пачаткоўцаў чэмпіянату. Драфт НХЛ пройдзе 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы.
Арына Сабаленка прайграла 214-й ракетцы свету ў першым крузе турніру ў Хертогенбосэ
Дзясятая ракетка планеты Арына Сабаленка прайграла ў першым крузе турніру ў Хертогенбосэ (Нідэрланды). Сёння ў паядынку 1/16 фіналу беларуска сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Дестані Айявай, якая займае 214-е месца ў сусветным рэйтынгу, і саступіла ў першым сэце на тай-брэйку – 6:7 (3:7). Другую партыю беларуска выйграла 6:1, а ў вырашальным сэце аўстралійка зноў была мацней – 6:4.
„Будаўнік” заняў 2-е месца на Кубку Еўропы ў дывізіёне „Трофі” па хакеі на траве
Берасцейскі „Будаўнік” заняў 2-е месца на Кубку клубных каманд Еўропы „Трофі” па хакеі на траве, які прайшоў у швейцарскім Вецінгене. Па выніках групавога этапа А „Будаўнік” набраў 12 ачкоў: двойчы перамог ў двух матчах і адзін звёў ўнічыю. У фінале берасцейскія гульцы сустрэліся з „Кардыф энд Мэт” з Уэльса, якому прайгралі з лікам 3:4.
Рафаэль Беніцес можа вярнуцца ў „Чэлсі”
Іспанскі спецыяліст Рафаэль Бенітэс можа змяніць італьянца Маўрыцыа Сарры на пасадзе галоўнага трэнера „Чэлсі”. Перамовы па Бенітэс праходзяць у аптымістычным ключы. „Чэлсі” гатовы адпусціць Сарра ў „Ювентус” толькі тады, калі знойдзе яму замену. Чакаецца, што турынскі клуб можа прызначыць Сарра на працягу бліжэйшых двух сутак. Бенітэс пакуль што не дамовіўся аб кантракце з „Ньюкаслам”, у якім працаваў тры гады. Іспанец узначальваў „Чэлсі” у 2012 і 2013 гадах
Футбалісты зборнай Беларусі сёння правядуць матч 4-га тура адборавага турніру чэмпіянату Еўропы супраць каманды Паўночнай Ірландыі. Гульню ў Барысаве будзе судзіць брыгада аўстрыйскіх арбітраў на чале з Харальдам Лехнерам. Да сённяшняга паядынку каманды падышлі з розным настроем. Беларусы выйдуць на гульню, маючы ў пасіве тры паразы, а іх супернікі з’яўляюцца лідарамі групы С, атрымаўшы тры перамогі.
Беларускае Радыё Рацыя