Уладзіслаў Калячонак закінуў першую шайбу ў НХЛ
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Калгары” нанёс паражэнне „Арызоне”, за якую выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Выніковы лік сустрэчы 4:2.
Другую, апошнюю, шайбу за арызонцаў закінуў менавіта наш хакеіст. Адзначым, яна стала для яго першай у наймацнейшай лізе планеты.
Вікторыя Азаранка выйграла ў Кацярыны Аляксандравай на турніры ў Маямі
Беларуска Вікторыя Азаранка (N16 ВТА) выйшла ў трэці круг прэстыжнага турніру ў Маямі (ЗША). У другім раундзе адзіночнага разраду яна перайграла Кацярыну Аляксандраву з Расіі з лікам 6:4, 2:6, 7:6 (7:5).
Уладзіслаў Давыскіба прызнаны MVP фіналу Кубка ЕКВ
Уладзіслаў Давыскіба стаў уладальнікам Кубка ЕКВ у складзе італьянскай „Монцы”. У фінале яго клуб двойчы абыграў французскі „Тур” 3:0. У першым паядынку Давыскіба вызначыўся дзесяццю ачкамі. А вось у другім матчы ён стаў самым выніковым у сваёй камандзе. На яго рахунку 16 дзейсных балаў. Ён зрабіў 3 эйса і 1 блок. Яго намаганні былі адзначаны Еўрапейскай канфедэрацыяй валейбола. Па выніках фіналу беларус быў прызнаны самым карысным гульцом.
Арцём Дылеўскі змяніў «Белшыну» на «Кайсар»
Паводле інфармацыі казахстанскага футбольнага клуба „Кайсар”, камандны склад папоўніў Арцём Дылеўскі. Раней футбаліст гуляў за бабруйскую „Белшыну” на пазіцыі абаронцы. У сезоне мінулага года спартовец правёў 28 паядынкаў за «шыннікаў», і запісаў на свой рахунак два галы. Сума трансфернай здзелкі з „Кайсарам” склала 100 тысяч еўра.
Форвард Антон Сарока падпісаў кантракт з дзяржынскім „Арсеналам”
Беларускі нападнік Антон Сарока падпісаў кантракт з дзяржынскім „Арсеналам”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Раней Сарока пакінуў казахстанскі „Акжайык”, у які перайшоў 5 лютага. У мінулым сезоне 30-гадовы форвард згуляў 7 матчаў у вышэйшай лізе за „Нёман”, не адзначыўшыся дзейснымі дзеяннямі. На рахунку Антона 15 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх ён забіў 7 галоў.
Гол Эрлінга Холанда дапамог зборнай Нарвегіі перамагчы Славакію ў таварыскім матчы.
Зборная Нарвегіі па футболе перамагла каманду Славакіі ў таварыскім матчы, які прайшоў у Осла. У пераможцаў вызначыліся Эрлінг Холанд і Марцін Эдэгор. Абедзве каманды занялі трэція месцы ў сваіх групах у адборы да чэмпіянату свету-2022 і не здолелі выйсці ў фінальную частку турніру, які прыме Катар.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sport24.by