Уладзіслаў Калячонак закінуў першую шайбу ў НХЛ



У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Калгары” перамог „Арызону”, за якую выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Выніковы лік сустрэчы 4:2. Другую шайбу за арызонцаў закінуў беларус. Яна стала для яго першай у наймацнейшай лізе планеты. Калячонак стаў дзявятым беларускім гульцом, якому ўдалося закінуць шайбу ў рэгулярным чэмпіянату НХЛ.

Хет-трык Дзяніса Лапцева прынёс маскоўскаму „Тарпеда” перамогу над „Том’ю”

Маскоўскае „Тарпеда” разграміла „Томь” ў выязным матчы 29-га тура першынства Футбольнай нацыянальнай лігі Расеі — 5:2. Беларускі форвард маскоўскай каманды Дзяніс Лапцеў выйшаў на поле ў стартавым складзе, аформіў хет-трык і быў заменены на 72-й хвіліне. Гэта першыя галы Латпева ў форме „Тарпеда” і першы хет-трык у ФНЛ.

Вікторыя Азаранка выйграла ў Кацярыны Аляксандравай на турніры ў Маямі

Беларуска Вікторыя Азаранка (N16 ВТА) выйшла ў трэці круг прэстыжнага турніру ў Маямі (ЗША). У другім раундзе адзіночнага разраду яна перайграла Кацярыну Аляксандраву (54) з Расеі з лікам 6:4, 2:6, 7:6 (7:5).

20-гадовая тэнісістка Іга Швёнтэк з Польшчы дзякуючы перамозе над швейцаркай Вікторыяй Голубіч падымецца на першае месца рэйтынгу ВТА. Зараз першай ракеткай свету з’яўляецца Эшлі Барці, якая нядаўна аб’явіла аб завяршэнні кар’еры. У пачатку 2022 года Швёнтэк была дзявятай у рэйтынгу, затым перамагла ў двух турнірах катэгорыі ВТА-1000 у горадзе Доха і Індыян-Уэлсе і паднялася на другое месца. Швёнтэк стане найлепшай тэнісісткай свету, калі рэйтынг абновіцца пасля адкрытага чэмпіянату Маямі 4 красавіка. Яна будзе адзіным на дадзены момант гульцом з Польшчы (мужчынам ці жанчынай), які калі-небудзь займаў першае месца ў адзіночным разрадзе.

Гран-пры Саудаўскай Аравіі адбудзецца – удзельнікі прынялі канчатковае рашэнне

Этап „Формулы-1” у Саудаўскай Аравіі пройдзе па раскладзе. Правядзенне Гран-пры на трасе ў Джыдзе было пад пагрозай пасля таго, як адно з нафтавых сховішчаў кампаніі Aramco, размешчанае ў 10 км ад аўтадрома, было знішчана ракетным ударам, адказнасць за які ўзялі на сябе еменскія хусіты. Кіраўнік „Ф-1” Стэфана Даменікалі заявіў, што ўлады Саудаўскай Аравіі далі ўдзельнікам гарантыі бяспекі і што Гран-пры ўсё роўна адбудзецца. Аднак з гэтым рашэннем былі згодныя далёка не ўсе пілоты. Гоначнікі сабралі нараду, якая доўжылася ў агульнай складанасці больш 4-х гадзін. Пасля яго заканчэння кіраўнік „Рэд Бул” Крысціян Хорнер і дырэктар „Макларэна” Зак Браўн пацвердзілі журналістам, што гонка ўсё ж такі адбудзецца. Аднак новай афіцыйнай аб’явы „Формула-1” пакуль не рабіла.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя