Уладзіслаў Малькевіч прыляцеў у Екацярынбург, дзе будзе выступаць за „Урал”



Раней расейскі клуб дамовіўся з БАТЭ аб трансферы. Малькевіч мусіў прыляцець пасля гульняў за нацыянальную каманду. Апроч Уладзіслава, у камандзе выступае яшчэ адзін беларус Ягор Філіпенка. Трэніруе каманду Віктар Ганчарэнка. „Урал” з 13 ачкамі пасля сямі гульняў займае пятае месца ў РПЛ.

Мікалай Сігневіч далучыўся да каманды DMedia

Нападнік падтрымлівае форму з медыя-клубам. Ён дапаможа калектыву ў матчы з „Народнай камандай” на „Барысаў-Арэне” 16 верасня. У чэрвені экс-форвард зборнай Беларусі пакінуў грэчаскі „Апалон Смірніс”, які фактычна разваліўся з-за праблем з фінансаваннем. З таго часу 31-гадовы нападнік знаходзіцца ў статусе свабоднага агента. Нядаўна Сігневіч згуляў у аматарскім Кубку АЛФ за „Захад-3”.

Санэ вызначыўся 5 галамі ў 6 матчах за «Баварыю» і зборную Нямеччыны на старце сезона

Вінгер «Баварыі» і зборнай Германіі Лерой Санэ забіў 5 галоў у 6 матчах за клуб і зборную ў пачатку сезона. Ён вызначыўся дублем за «Баварыю» ў матчы Бундэслігі супраць «Вердэра» і 1 голам у браму менхенгладбахскай «Барусіі». За зборную Лерой забіў Японіі і Францыі. Не прапускалі ад яго «Лейпцыг» у Суперкубку і «Аўгсбург» у чэмпіянаце.

Такім чынам, Санэ на старце сезона ўжо забіў больш, чым ва ўсіх папярэдніх афіцыйных гульнях 2023 года да гэтага. Тады ў яго было 4 забітыя мячы ў 28 матчах за «Баварыю» і зборную Германіі.

«Нёман» аддаў у арэнду «Лідзе» Карпава

Нападнік гарадзенскага «Нёмана» Максім Карпаў перайшоў у «Ліду» на правах арэнды. Мінулы сезон правёў у «Нёмане», у 29 матчах Экстралігі набраў 12 ачкоў (4 шайбы +8 выніковых перадач).

Менскае «Дынама» атрымае ад КХЛ 222 тысячы даляраў за мінулы сезон

Менскае «Дынама» атрымае ад КХЛ 21 мільён 300 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 222 тысячы даляраў па курсе верасня – Tribuna.com) абавязковых выплат за сезон-2022/23. Нагадаю, у сезоне-2021/22 клуб зарабіў прыкладна 187 тысяч даляраў. Усяго паміж клубамі КХЛ па выніках сезона размеркавана прыкладна 6 мільёнаў 300 тысяч даляраў. Базай фармавання выплат з’яўляюцца даходы ад продажу тэлевізійных правоў і Бэттынг-прав, а таксама адлічэнні ад азартных гульняў. Менскае «Дынама» ў мінулым сезоне выбыла ў першым раундзе плэй-оф Кубка Гагарына. А сёння згуляе з «Трактарам» у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя