Унука легенды футбольнага менскага «Дынама» асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі»
13 гадоў таму
1 лістапада ў судзе Заводскага раёна Менска разглядалася справа ў дачыненні да Артура Мустыгіна і Ягора Прытуліка. Ім быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Судовы працэс разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.
Артур — трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск» і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі 5 жніўня і на «пакаяльным відэа» прымусілі «прызнаецца» ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
Як паведамляе «Трыбуна», Артуру прызначылі 3 гады «хатняй хіміі».
вясна