Усе матчы чэмпіянату Беларусі 2018 года плануецца трансляваць па ТБ



Асацыяцыя „Беларуская федэрацыя футбола” плануе ў 2018 годзе паказаць усе матчы чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Пра гэта паведаміў старшыня АБФФ Сяргей Румас на чарговай канферэнцыі федэрацыі ў Мінску.

Плануецца, што трансляцыі будуць выходзіць у эфіры тэлеканала „Мінск ТБ”. Матчы нацыянальнага чэмпіянату і розыгрышу Кубка краіны будуць трансліравацца і на каналах Белтэлерадыёкампаніі, адзначыў Сяргей Румас.

У мінулым сезоне ўпершыню за апошнія гады ўдалося павысіць наведвальнасць гульняў чэмпіянату Беларусі, прырост склаў амаль 30 працэнтаў. Старшыня АБФФ падкрэсліў, што ў новым сезоне клубам і федэрацыі неабходна прадоўжыць работу па прыцягненні балельшчыкаў на трыбуны.

belta.by