Устаноўлены грашовыя прызавыя за дасягненні на Алімпійскіх гульнях
Устаноўленыя памеры грашовых прызоў спартсменам за высокія вынікі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Беларускія спартсмены, якія заваююць медалі на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях і XVI летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года, XXIV летніх Дэфлімпійскіх гульнях 2021 года, XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях і XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года, XX зімовых Дэфлімпійскіх гульнях 2023 года, будуць ўдастоеныя прызоў у грашовай форме.
За „золата” на Алімпійскіх гульнях яны атрымаюць прыз у 12 тысяч базавых велічынь, за „серабро” — у 6 тысяч базавых велічынь, за „бронзу” — у 4 тысячы базавых велічынь. Памер прызавых за аналагічныя ўзнагароды на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях складзе 4 тысячы, 2,4 тысячы і 1,6 тысячы базавых велічынь адпаведна.
Памер базавай велічыні, нагадаем, цяпер складае 27 рублёў.
Трэнерам і іншым спецыялістам, якія ўзялі ўдзел у спартыўнай падрыхтоўцы алімпійцаў, выплачваюцца ўзнагароджанні ў памерах ад 20% да 100% ад кошту іх прызоў (у залежнасці ад ступені ўдзелу).