Ужо 28 краін супраць удзелу Расеі ў зімовай алімпіядзе



Да патрабавання адхіліць зборную Расеі ад удзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане далучыліся яшчэ 12 нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў. Пра гэта паведамляе ў Facebook Інстытут антыдопінгавых арганізацый.

Пад зваротам да Міжнароднага алімпійскага камітэта з патрабаваннем прыняць рашэнне па выніках расследавання схемаў з падменай допінг-пробаў у Расеі цяпер падпісаліся: Бельгія, Багамы, Барбадас, Эстонія, Гватэмала, Ісляндыя, Польшча, Пуэрта-Рыка, Сан-Марына, Іспанія, Партугалія і Швайцарыя.

Дакумент, такім чынам, ужо падпісалі 28 краін.

Пачаткова зварот падпісалі прадстаўнікі антыдопінгавых агенцтваў Аўстрыі, Аўстраліі, Канады, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Ірляндыі, Японіі, Нідэрляндаў, Новай Зеляндыі, Нарвегіі, Сінгапура, Швецыі, Вялікабрытаніі і ЗША,

Кіраўнік МАК Томас Бах у чэрвені казаў, што санкцыі да Расеі за допінгавыя парушэнні на зімніх алімпійскіх гульнях у Сочы павінны быць зацверджаны не пазней кастрычніка 2017 года.

Алімпіяда ў карэйскім Пхёнчхане пройдзе з 9 па 25 лютага 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя