Узнагароды праз два гады



Мужчынская зборная Беларусі па плаванні атрымае бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы…2013 году ў дысцыпліне камбінаваная эстафета.

На тым турніры ў дацкім Хернінгу айчынны квартэт, за які выступалі Павел Санковіч, Юрый Клемпарскі, Яўген Цуркін і Арцём Мачэкін, паказаў у фінальным заплыве чацвёрты вынік. Аднак зусім нядаўна за допінг быў дыскваліфікаваны адзін прадстаўнік расейскай каманды, якая тады перамагла – Віталій Мельнікаў. У выніку ўзнагароды пераразмеркаваны і беларусы абвешчаны еўрапейскай федэрацыяй плавання бронзавымі прызёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя