V Міжнародны аматарскі роварны марафон „Суседзі-2015”



Пяты міжнародны аматарскі роварны марафон „Суседзі-2015” прайшоў у раёне Аўгустойскага канала, за 36 кіламетраў ад Гародні.

DSC_0293

На чатырох дыстанцыях удзельнічала сямсот васямнаццаць раварыстаў. Гэта колькасны рэкорд, кажа суддзя спаборніцтваў Іван Найдзёнаў:

– Ёсць прадстаўнікі з Польшчы – каля 80 чалавек, з Расеі – каля 30, астатнія – з Беларусі. У мінулым годзе мы паспрабавалі і зрабілі заезд для дзяцей, а ў гэтым годзе ўжо быў афіцыйны старт, яго мы ўключылі ў праграму.

– Не ведаю, як так здараецца, але кожны год у час спаборніцтва выдатнае надвор’е, заўсёды сонечна. Марафон вельмі складаны, але гэта лепшае, што можа быць.

Падзяліўся сваімі ўражаннямі адзін з удзельнікаў марафону. Узростава марафон „Суседзі-2015” быў падзелены на 37 катэгорыяў.

DSC_0209

Наймаладзейшаму ўдзельніку – Фёдару Прасфірыну –  ўсяго два гады.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя