Вадзім Дзевятоўскі: „Лукашэнка – не мой прэзідэнт!”



«Лукашэнка — не мой прэзідэнт!!!!!» — напісаў у фэйсбуку былы дэпутат, кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Для выдання tribuna.com Вадзім Дзевятоўскі распавёў, чаму напісаў, што Аляксандр Лукашэнка – не яго прэзідэнт.

Мая ранейшая пазіцыя – гэта памылка. Гэта была здрада сабе. Гэта важна. На маёй старонцы ў Фэйсбуку – гэта мая заява. Не думайце, што мяне ўзламалі.

Усё відавочна. Я напісаў гэта – і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Таму што гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, мне стала значна лягчэй. Прабачце, у мяне ўсё, – сказаў Дзевятоўскі.

by.tribuna.com