Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам „Менска”



Вадзім Скрыпчанка стаў новым галоўным трэнерам футбольнага клуба „Менск”. Пагадненне „гараджан” з беларускім спецыялістам разлічана да канца наступнага сезона.

З Вадзімам Скрыпчанкам звязаны самы гучны поспех менчукоў – выйгрыш Кубка краіны ў 2013 годзе, а таксама пакуль самы лепшы вынік на еўрапейскай арэне – выхад у стадыю плэй-оф Лігі Еўропы.

Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Нур-Султане

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (112-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку турніру катэгорыі АТР-250 у балгарскай Сафіі. У вырашальным паядынку кваліфікацыі беларус абыграў у двух сэтах турэцкага тэнісіста Алтуга Чэлікбілека (168) – 7:6 (8:6), 6:3.

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка не змагла выйсці ў другі раўнд турніру катэгорыі WTA-250 у Нур-Султане. У 1/16 фіналу беларуска, якая займае 233-е месца ў сусветным рэйтынгу, здолела выйграць толькі два геймы ў расейкі Анастасіі Гасанавай (160-ы нумар рэйтынгу WTA), саступіўшы – 1:6, 1:6.

Брамнік „зуброў” Аляксей Коласаў прызнаны лепшым навічком 4-га тыдня КХЛ

КХЛ вызначыла лепшых гульцоў чацвёртага тыдня турніру. Як паведамляе афіцыйны сайт лігі, лепшым навічком упершыню ў кар’еры прызнаны брамнік менскага Дынама Аляксей Коласаў, які заваяваў з камандай адну перамогу ў трох матчах тыдня. Па брамцы Коласава было нанесена 103 кідкі, з якіх ён адбіў 91,26 адсотка.

Скабелка атрымае 300 мільёнаў расейскіх рублёў кампенсацыі за разрыў кантракту

Стала вядомая сума кампенсацыі Андрэя Скабелкі за скасаванне кантракту з „Лакаматывам”. За датэрміновае спыненне дзеяння дагавора „Лакаматыў” выплаціць Скабелку 300 мільёнаў расейскіх рублёў. Беларус узначаліў „Лока” ў траўні 2020 года, заключыўшы трохгадовае пагадненне. Па заканчэнні года з невялікім працадаўца перапыніў адносіны з беларускім спецыялістам.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fcminsk.by