Валейбалісткі Беларусі выйшлі ў наступны раўнд ЧЕ
На 30-ым чэмпіянаце Еўропы па валейболу паспяхова выступіла на пачатковай групавой стадыі зборная Беларусі. У нядзелю беларускія дзяўчаты без праблем разабраліся з гаспадынямі турніру – зборнай Грузіі. У гэтым матчы Беларусь перамагла 3-0. Лік па партыях 25:8, 25:11, 25:12.
Перад гэтым нацыянальная каманда Беларусі адолела Харватыю 3-2 і саступіла Італіі 1-3. Такім чынам наша каманда гарантавала сабе другое месца ў групе „B”.
Супернік беларускай каманды ў паядынку за права выхаду ў чвэрцьфінал вызначаўся ўвечары пасля сустрэчы Нідэрлянды-Чэхія. Чэшскія валейбалісткі саступілі 1-3 і занялі 3-е месца ў групе „D”.
Такім чынам у змаганні за выхад у васьмёрку мацнейшых Беларусь сустрэнецца з Чэхіяй.
Беларускае Радыё Рацыя
