Валейбалісткі „Мінчанкі” саступілі казанскаму „Дынама-Ак Барсу” ў матчы суперлігі
У перанесеным матчы 9-га тура расейскай суперлігі валейбалісткі „Мінчанкі” саступілі казанскаму „Дынама-Ак Барсу” 1:3. У „Мінчанкі” самымі выніковымі валейбалісткамі матчу сталі Надзея Смірнова і Таццяна Маркевіч, якія зарабілі па 11 ачкоў.
Юніёрская зборная Беларусі па хакеі абыграла вугорцаў
Юніёрская зборная Беларусі па хакеі (U-18) абыграла вугорскіх аднагодкаў у першым з трох таварыскіх матчаў, які адбыўся ў Будапешце. Паядынак завяршыўся на карысць падначаленых Дзмітрыя Шульгі з лікам 7:2. Паядынкі з вугорцамі беларусы праводзяць замест удзелу ў адмененым традыцыйным турніры памяці Уладзіміра Дзурылы ў Славакіі. У сталіцы Вугоршчыны беларуская дружына, якая рыхтуецца да красавіцкага чэмпіянату свету сярод юніёраў, правядзе яшчэ дзве гульні.
ВРЗ выйшаў на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе
Гомельскі ВРЗ выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У заключным матчы 13-га тура ўладальнікі Кубка краіны абыгралі ў Гомелі гасцей з менскага „Дынама-БНТУ” 3:1. Раней лідары турніру спартоўцы аршанскага „Вітэна” святкавалі 13-ю перамогу запар, адолеўшы на выездзе менскі „Дарожнік” з лікам 3:2. Вынікі астатніх гульняў: „Мінск” – „Сталіца” – 3:7, БЧ (Гомель) – ЦКК (Светлагорск) – 6:6, „УУС-Дынама” (Гародня) – „Барысаў-900” – 1:3, „Ахова-Дынама” (Менск) – „Ліда” – 7:0. Становішча ў лідыруючай групе пасля 13 тураў: „Вітэн” – 39 ачкоў, ВРЗ – 34, „Сталіца” – 33, БЧ – 28.
Сяргей Гурэнка ўзначаліў літоўскі клуб
Сяргей Гурэнка ўзначаліў літоўскі клуб «Рытэрай», паведамляе афіцыйны сайт клуба. Тэрмін кантракту пакуль не выдаецца. Гурэнка, вырашыўшы пытанне з візамі, на мінулым тыдні прыехаў у Літву. У яго ўжо была магчымасць паглядзець пераможны матч каманды з віленскім «Жальгірысам», а ў гэты панядзелак у яго адбылася першая трэніроўка. Апошнім клубам, дзе працаваў спецыяліст, было менскае «Дынама.
Салігорскі „Шахцёр” „усухую” саступіў „Пюніку”
Салігорскі „Шахцёр” саступіў армянскаму „Пюніку” у перадсезонным таварыскім матчы – 0: 1. Украінскі паўабаронца Віктар Пуцін, які знаходзіўся на праглядзе, пакінуў размяшчэнне „Нёмана”, а вось паўабаронца зборнай Кыргызстана Алімардон Шукураў падпісаў кантракт з гарадзенцамі да канца сезона-2023. З 2013 года Шукураў прыцягваўся ў зборныя Кыргызстана розных узростаў. У галоўнай камандзе краіны паўабаронца правёў 5 матчаў, паведамляе прэс-служба „Нёмана”.
„Ювентус” не змог забіць „Інтэру”, але выйшаў у фінал Кубка Італіі
„Ювентус” і „Інтэр” згулялі ўнічыю ў матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Італіі – 0:0. Клуб з Турына, які дамогся вікторыі на чужым полі 2:1, выйшаў у фінал, дзе пазмагаецца з пераможцам пары „Аталанта” – „Напалі”. „Манчэстар Юнайтэд” адолеў „Вэст Хэм” ў матчы 1/8 фіналу Кубка Англіі – 1:0. Адзіны мяч забіў Скот Мактомінай на 97-й хвіліне. Мадрыдскі „Рэал” „усухую” перамог „Хетафе” ў перанесеным матчы 1-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:0. Галамі ў другім тайме адзначыліся Бензема і Мендзі.
Вызначаны склад зборнай Беларусі на ЧС-2021 па біятлоне ў Славеніі
Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету – 2021 па біятлоне, які стартуе ў славенскай Паклюцы. У стартах мужчын за медалі планетарнага форуму паспрачаюцца Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі. У спаборніцтвах жанчын стаўка трэнерскага штаба нацыянальнай каманды зробленая на Дзінару Алімбекаву, Ірыну Крыўко, Ганну Сола, Алену і Ірыну Кручынкіных. Чэмпіянат свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы пройдзе да 21 лютага. Першая ў праграме – змяшаная эстафета, якая пачнецца ў 17.00 па беларускім часе.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя