Валейбалісты Беларусі прайгралі Харватыі
Мужчынская зборная Беларусі па валейболе саступіла ў рамках Еўралігі ў гасцях дружыне Харватыі. Лік сустрэчы на пляцоўцы суперніка 1-3 (23:25, 25:19, 18:25, 19:25). У другой партыі, якую беларускія валейбалісты выйгралі досыць упэўнена, здавалася, што настане пералом. Аднак наступныя два сеты ўжо дастаткова лёгка выйгралі харваты.
Такім чынам старт беларусаў выдаўся няўдалым. Пасля сустрэч з Харватыяй, Беларусь згуляе далей таксама на выездзе з Румыніяй, акрамя названых дружынаў у нашай адборавай групе выступаюць Славенія, Грэцыя і Турцыя. Беларускае Радыё Рацыя