Валейбалісты „Шахцёра” перамаглі „Франкфурт” у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў



Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” перамаглі „Франкфурт” з лікам 3:2 (21:25, 21:25, 25:19, 25:18, 21:19) у матчы ў адказ у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Першая гульня ў менскім Палацы спорту на тыдзень раней завяршылася перамогай нямецкай каманды – 3:0. У Германіі чэмпіён Беларусі змог узяць рэванш, але згодна з рэгламентам турніру, уступіўшы саперніку дзве партыі, прадоўжыць выступленне на еўраарэне ў Кубку ЕКВ.

У праведзеным матчы ў Франкфурце падапечныя Віктара Бекшы здолелі наладзіць прыём мяча і гульню на блоку да сярэдзіны гульні. Найбольш рэзультатыўным у „Шахцёра” стаў блакіруючы Вячаслаў Шмат – 17 ачкоў. Салігорскі клуб далей згуляе ў Кубку ЕКВ з грэчаскім „Алімпіякосам”. Матчы пройдуць у канцы лістапада і пачатку снежня.

„У параўнанні з матчам у Менску ў Франкфурце ў нас атрымалася згуляць лепш. Інакш дзейнічалі ў абароне, на блоку, у атацы першым тэмпам. Не дабіліся поспеху толькі ў контратаках, дасталі шмат мячоў у абароне, а закінуць не змаглі. Задаволены самааддачай хлопцаў, але не рэзультатам. Мы цалкам маглі сёння разлічваць на залаты сэт і выхад у наступны круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў”, – адзначыў галоўны трэнер „гарнякоў” Віктар Бекша.

Лепшая жаночая беларуская каманда – „Мінчанка” – стартавала ў другім крузе папярэдняй стадыі. Падапечныя Віктара Ганчарова абодва разы былі мацнейшыя ў пяці партыях (3:2) за саперніц з чарапавецкай „Севяранкі” і „ЮЗГУ-Атам” з Курскай вобласці. Валейбалісткі „Мінчанкі” згуляюць таксама з краснаярскім „Енісеем” і „Зарэчча-Адзінцова”.

belta.by