Валерый Мельнікаў: У Беларусі ў БАТЭ няма канкурэнтаў



Чэмпіён СССР 1982 году ў складзе футбольнага менскага “Дынама” Валерый Мельнікаў распавядае пра тое, чаму ніхто не можа скласці какнкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ.

5_mel

23 кастрычніка ў матчы чаргова тура чэмпіяната Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ сустрэнецца з мазырскай “Славіяй” ужо ў ранзе чэмпіёна краіны. Гэтае званне барысаўчане традыцыйна заваявалі за некалькі тураў да завяршэння першынства. Такім чынам, БАТЭ ўжо 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, і пры гэтым 11 раз запар. Чаму доўгі час ніхто з іншых клубаў не можа скласці канкурэнцыю барысаўчанам у барацьбе за “золата”?

Валерый Мельнікаў: БАТЭ выйграе за кошт арганізацыі сваёй футбольнай гаспадаркі. Там усё працуе, як гадзіннік – праца на дзіцяча-юнацкім роўні, селекцыя, трэнерскі склад. І паглядзіце – барысаўчане ў ва многім робяць стаўку на ўласныя кадры, а не на легіянераў, хаця нейкія кропкавыя ўзмацненні, безумоўна, ёсць. Былы галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка раней гуляў за БАТЭ, сёняшні настаўнік барысаўчан Аляксандр Ермаковіч таксама. І са сваіх дзіцячых школ шмат добрых кадраў прыходзіць. Безумоўна, прасцей за ўсё накупляць за мяжой добрых гульцоў, але гэта, калі грошай шмат. Але навошта, калі БАТЭ і так на галаву мацнейшы за астатніх.

РР: Але ж еўракубкавы сезон барысаўчане правалілі…

Валерый Мельнікаў: Тут, як кажуць, раз на раз не даводзіцца. Сёння згулялі горш, учора лепш… Ды і самі заўзятары ўжо неяк прызвычаіліся, што БАТЭ абавязкова павінен гуляць у Лізе чэмпіёнаў альбо Лізе Еўропы. І гэта памылковае меркаванне, бо барысаўскі клуб – гэта не “Барселона” і не “Баварыя”, хаця і выйграваў у апошняй. БАТЭ – звычайны сярэдні еўрапейскі клуб, які сёння можа выйграць, а заўтра можа прайграць. А на памылках трэба вучыцца, яны для таго і існуюць, каб жыццё не пакрывалася павуціннем, і быў нейкі прагрэс наперад. Паглядзім, якія высновы зробіць чэмпіён.

РР: У айчынным футбольным першынстве канкурэнтаў для БАТЭ пакуль няма?

Валерый Мельнікаў: Пакуль няма, але веру, што абавязкова з’явяцца. І ў першую чаргу мае надзеі на сваё роднае менскае “Дынама”.

Кастусь Заблоцкі, Беларусакае Радыё Рацыя