„Валідольная” вікторыя „Ягелоніі”



Беластоцкая „Ягелонія” дамаглася ў чарговым туры першынства Польшчы неверагоднай вікторыі. Яна прымала на сваім полі кракаўскую „Віслу” і перамагла – 2:1. Пасля голу вісляка Мацея Янкоўскага на 42-й хвіліне „Яга” саступала амаль да самага канца сустрэчы. Аднак на 87-й хвіліне Патрык Тушыньскі здолеў параўняць лік, а ўжо ў даданы час Ян Паўлоўскі прынёс заўзятарам беластоцкай каманды сапраўдную радасць.

Аднак падняцца вышэй у табліцы „Ягелонія” ня здолела, паколькі варшаўская „Легія” у гэты дзень таксама перамагла – у Шчэціне мясцовую „Погань” – 1:0.

Вяршыня турнірнай табліцы польскай экстра-класы зараз выглядае так: 1. „Легія” – 35 ачкоў, 2. „Лех” (Пазнань) – 33 (плюс гульня ў запасе), 3. „Ягелонія” – 32.

Беларускае Радыё Рацыя