Валявая “Ягелонія”
Беластоцкая „Ягелонія” напярэдадні вечарам святкавала валявую перамогу над кракаўскай „Краковіяй” ў рамках 3-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе. Падначаленыя Міхала Пробежа першымі прапусцілі мяч. На 26-й хвіліне Дэніс Ракелс скарыстаўся нязграбнасцю беластоцкіх абаронцаў. “Яга” параўняла лік у другім тайме. На 56-й хвіліне Мацей Гаёс прабіў брамніка гасцей Кшыштафа Пілажа. А на 87-й хвіліне пасля ўдалай атакі і рыкашэту ад штангі Паздан, які выйшаў на замену ў другім тайме, першым апынуўся ля мяча і моцна прабіў пад папярэчыну – выніковыя 2:1 на карысць беластачанаў. Беларускае Радыё Рацыя