Ванеса Каладзінская заваявала золата ЧС па спартыўнай барацьбе
Беларуска Ванеса Каладзінская выйграла золата на чэмпіянаце свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы, перадае БЕЛТА.
Падчас турніру ў вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса Каладзінская лёгка перамагла Юлію Леорду з Малдовы, у іншым раўндзе яна гэтак жа адолела Марыю Превалараку з Грэцыі. На стадыі паўфіналу беларуска не пакінула шанцаў Эстэр Добрэ з Румыніі. У фінале наша спартсменка аказалася мацнейшай Маю Мукаіду з Японіі. У гэтым сезоне Ванэса Каладзінская апынулася мацнейшай на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі. Таксама яна была чэмпіёнкай свету ў 2012 годзе ў катэгорыі да 48 кг. Залатая медаль у беларускай каманды стала першай вышэйшай узнагародай на сусветным форуме. Усяго ў Парыжы беларуская зборная ўзяла чатыры медалі. Раней прадстаўнік грэка-рымскага стылю беларускі змагар Радзік Куліеў (80 кг) выйграў срэбра. Другое месца ў катэгорыі 75 кг заняла Васіліса Марзалюк, бронзавы медаль у Ірыны Курачкінай (55 кг). 24 жніўня была блізкая да трэцяга месца Віялета Чырык, але яна не змагла адолець Эвін Дземірхан з Турцыі ў суцяшальнай сутычцы. Чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе працягнецца 25 і 26 жніўня выступленнем прадстаўнікоў вольнай барацьбы.