Васіль Хамутоўскі пакінуў берасцейскае „Дынама”



Трэнер галкіпераў асноўнага складу футбольнага клуба „Дынама” (Берасце) Васіль Хамутоўскі пакідае каманду.

Кантракт з 42-гадовым спецыялістам скасаваны нібыта па згодзе бакоў. У Берасці Хамутоўскі працаваў са жніўня 2018 года. За гэты час каманда стала чэмпіёнам Беларусі (у 2019 годзе), а таксама двойчы перамагла ў Суперкубку краіны (2019, 2020).

Перад скасаваннем кантракту былы галкіпер зборнай Беларусі выступаў супраць фальсіфікацыі выбараў і незаконных рэпрэсій.

Беларускае Радыё Рацыя

фота dynamo-brest.by