Васіль Кірыенка – чэмпіён свету!



На першынстве свету па веласпорце ў Рычмандзе (ЗША) беларус Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам у гонцы з раздзельным стартам. Нараджэнец Рэчыцы апярэдзіў у гэтым надзвычай прэстыжным спаборы ўсіх мацнейшых велагоншчыкаў пданеты. Гэта вышэйшае дасягненне Кірыенкі ў яго кар’еры.

Раней Кірыенка выступаў таксама на велатрэку. У 2006-ым годзе на чэмпіянаце свету ў французскім Бардо ён стаў бронзавым прызёрам у гонцы па ачках. У 2012-ым на першынстве свету ў Лібургу (Нідэрлянды) у гонцы з раздзельным стартам Кірыенка стаў трэцім. У 2013-ым у Фларэнцыі (Італія) на чэмпіянаце свету па шашэйным веласпорце Васіль Кірыенка і іншы беларускі гоншчык Канстанцін Сіўцоў сталі бронзавымі прызёрамі ў камандавай гонцы ў складзе каманды СКАЙ.

І вось новы бліскучы поспех!

Беларускае Радыё Рацыя