Васіль Кірыенка за крок да п’едэсталу



Васіль Кірыенка заняў чацвёртае месца ў гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету па веласпорце ў іспанскай Понферадзе. Беларус праехаў 47 кіламетраў за 57 хвілін і 13 секунд, што ўсяго толькі на сем секунд горш, чым паказаў бронзавы прызёр Том Дзюмален з Нідэрляндаў. Чэмпіёнам свету стаў брытанец Брэдлі Уігінс, які выступае разам з Кірыенкам за брытанскую каманду „Скай”. Другі вынік паказаў немец Тоні Марцін. Яшчэ адзін беларус Канстанцін Сіўцоў стаў 42-м. Годам раней Кірыенка ў гэтым відзе таксама быў чацвёртым, а ў 2012-м стаў бронзавым прызёрам.

Беларускае Радыё Рацыя