Васілеўскі і Эрліх выйшлі ў фінал парнага разраду тэніснага турніру ў Нур-Султане
Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх прабіліся ў фінал парнага разраду турніру катэгорыі АТР-250 у казахстанскім Нур-Султане. У паўфінале яны адолелі на двух тай-брэйках французска-манакскі дуэт Бенжамен Банзі/Рамэн Арнеада (Манака) – 7:6 (9:7), 7:6 (7:5). У вырашальным матчы Васілеўскі і Эрліх сустрэнуцца з аргентынска-мексіканскім тандэмам Андрэс Мальтэні/Санцьяга Гансалес.
У адзіночным разрадзе гэтых спаборніцтваў беларускі тэнісіст Ілля Івашка (52-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змог выйсці ў фінал, саступіўшы аўстралійцу Джэймсу Дакварту (65) – 3:6, 6:7 (4:7).
Люк Тардзіф абраны новым прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея
Кіраўнік Федэрацыі хакея Францыі Люк Тардзіф стаў новым прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея. Такое рашэнне прынята пасля галасавання дэлегатаў кангрэса IIHF, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу. У чацвёртым туры галасавання француз атрымаў 67 галасоў і абыйшоў нямецкага хакейнага функцыянера Франца Райндля, за якога прагаласавалі 39 удзельнікаў кангрэса.
Распасоўнік зборнай Сербіі Лазар Кукіч з лета 2022 года будзе выступаць за „Мяшкоў Берасце”
Распасоўнік зборнай Сербіі і „Бенфікі” Лазар Кукіч падпісаў кантракт з „Мяшкоў Берасце”. Пагадненне разлічана на тры сезоны і ўступіць у сілу летам 2022 года. З 2020 года Кукіч гуляе за партугальскую „Бенфіку”. Акрамя таго, Лазар – гулец асновы зборнай Сербіі, за якую выступае з 2016 года.
Чэмпіянат чатырох кантынентаў па канькабежным спорце ў Японіі адменены
Чэмпіянат чатырох кантынентаў па канькабежным спорце, які павінен быў прайсці ў японскім Абіхіра ў студзені 2022 года, адменены. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза канькабежцаў. Прычынай такога рашэння стала складаная эпідэміялагічная сітуацыя, звязаная з абмежаваннямі на паездкі, карантыннымі патрабаваннямі, праблемамі бяспекі і лагістыкай.
Максім Сушко пераведзены ў першую трэніровачную групу „Філадэльфіі”
Нападнік Максім Сушко пераведзены ў першую трэніровачную групу „Філадэльфіі”. Трэніравальны лагер стартаваў 23 верасня. У рамках кэмпа каманда беларуса правядзе шэсць выставачных матчаў. Максім Сушко зімой дэбютаваў у НХЛ і правёў дзве сустрэчы за аснову „Філадэльфіі”.
Беларускае Радыё Рацыя