Васілеўскі і Манро прайгралі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру
Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і амерыканец Нікалас Манро не прайшлі ў паўфінал парнага разраду турніру катэгорыі АТР-250 у шведскім Бастадзе з прызавым фондам 419 тысяч еўра. У чвэрцьфінале Васілеўскі і Манро саступілі ў трохсэтавым матчы італьянска-іспанскай пары Марка Чекіната / Раберта Карбальёс Баэна – 6:3, 5:7, 8:10.
Беларускія баскетбалісткі прайгралі расіянкам на Кубку выкліку
Баскетбалісткі моладзевай зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ў розыгрышы Кубка выкліку, які праходзіць у турэцкім горадзе Конья. Падначаленыя Надзеі Камянец сустракаліся з расійскай камандай і саступілі з лікам 60:88. Самай выніковай у складзе беларускай зборнай стала Кацярына Новік, у актыве якой 22 ачкі. У стартавым паядынку папярэдняй групы С беларускі ўступілі аднагодкам з Польшчы з лікам 53:71. Сёння беларускія баскетбалісткі згуляюць з турчанкамі, якія ў першым туры прайгралі расіянкам 62:76.
Рэчыцкі „Спутнік” не зможа працягнуць выступ у чэмпіянаце Беларусі
Футбалісты рэчыцкага „Спутніка” не змогуць працягнуць выступ у чэмпіянаце Беларусі. Гэта звязана з фінансавымі праблемамі, гаворыцца ў афіцыйным звароце рэчыцкага клуба. Згодна з рэгламентам спаборніцтваў у вышэйшай лізе, калі ўдзельнік турніру правёў не менш за 50% матчаў (як у дадзеным выпадку са „Спутнікам”), і не можа гуляць далей, то яму залічваюцца паразы ва ўсіх астатніх матчах з лікам 0:3. Адпаведна, супернікам прысуджаюцца перамогі з такім жа вынікам.
Пасля паловы турнірнай дыстанцыі „Спутнік” набраў 7 ачкоў і знаходзіцца на апошнім, 16-м месцы ў турнірнай табліцы элітнага дывізіёна 31-га чэмпіянату краіны. Канчатковае рашэнне наконт гэтага будзе прынята на бліжэйшым пасяджэнні выканаўчага камітэта АБФФ, якое адбудзецца 28 ліпеня.
„Легія” прайшла нарвежскі «Будзе-Глімт» у Лізе чэмпіёнаў
Польская «Легія» правяла матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў па футболе супраць нарвежскага «Будзе-Глімта» (у першай гульні нагадаю польская каманда перамагла – 3:2. Сустрэча праходзіла на стадыёне «Войска Польскага» у Варшаве і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 2:0 дзякуючы галам Лукіньяса і Пекхарта.
Хатні матч Лігі канферэнцый супраць „Фолы” салігорскі „Шахцёр” правядзе ў Вугоршчыне
Пасля паразы ад „Лудагорца” ў Лізе чэмпіёнаў салігорскі „Шахцёр” апусціўся ў Лігу канферэнцый, якая ў гэтым сезоне будзе разыграна ўпершыню. Там беларускаму клубу трэба будзе згуляць з люксембуржскай „Фолай”. Як паведамляе прэс-служба „гарнякоў”, хатні матч камандзе зноў трэба будзе згуляць на нейтральным стадыёне. На гэты раз гульню прыме стадыён у вугорскім горадзе Печ. Сустрэча пройдзе 22 ліпеня.
Шкурын зноў вызначыўся за кіеўскае «Дынама»
21-гадовы беларускі форвард кіеўскага «Дынама» Ілля Шкурын, арандаваны раней у маскоўскага ЦСКА, зноў вызначыўся за свой новы клуб у кантрольным матчы. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце кіяўлян. Шкурыну атрымалася адзначыцца забітым мячом на 27-й хвіліне сустрэчы са швейцарскім «Сьёнам», яго гол устанавіў канчатковы лік матчу – 2:0 на карысць «Дынама», а сам Ілля быў заменены пасля першага тайма. У сваёй дэбютнай гульні, якая адбылася ў суботу яму ўдалося забіць у браму іншага клуба са Швейцарыі – «Сервету».
Грызман і Саўль пагадзіліся на абмен. „Барселона” і „Атлетыка” абмяркоўваюць умовы
„Барселона” і „Атлетыка” блізкія да абмену форварда Антуана Грызмана на хаўбека Саўля Ньігеса. Абодва гульцы далі згоду на трансфер. Зараз клубы абмяркоўваюць фінансавыя ўмовы здзелкі – „Барса” хоча, каб мадрыдскі клуб даплаціў за абмен. Раней паведамлялася, што каталонцы хочуць атрымаць 15 мільёнаў еўра. „Чэлсі” і „Ліверпуль” праяўляюць цікавасць да Саўля на той выпадак, калі трансфер ў „Барселону” не атрымаецца.
Паўловіч і Когалеў падпісалі пробныя кантракты з мінскім „Дынама”
33-гадовы нападнік Аляксандр Паўловіч і 27-гадовы Аляксандр Когалеў падпісалі пробныя кантракты з мінскім „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба „зуброў”. Маючы адбыцца сезон для Паўловіча можа стаць адзінаццатым у джэрсі „зуброў”. У мінулым сезоне большую частку форвард прапусціў з-за траўм. На яго рахунку 10 паядынкаў без набраных балаў. Усяго ў КХЛ нападнік згуляў у 337 матчах, зарабіўшы 67 (33 + 34) ачкоў. Аляксандр Когалеў у мінулым сезоне правёў 28 матчаў у КХЛ, набраў 3 балы. Па ходу чэмпіяната форвард быў камандзіраваны ў „Юнацтва-Мінск”, стаўшы чэмпіёнам краіны, у агульнай складанасці адыграў у 16 сустрэчах, набраў 16 ачкоў з паказчыкам карыснасці „+5”.
Усяго ў КХЛ Когалеў згуляў 127 паядынкаў, набраўшы 20 балаў.
Беларускае Радыё Рацыя