Вера Лапко перамагла на старце турніру ў Маямі
У амерыканскім Маямі стартаваў кваліфікацыйны этап тэніснага турніру катэгорыі „Прэм’ер” з прызавым фондам $7,9 млн.
Беларуска Вера Лапко (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з японкай Курумі Нарай (95) і выйграла – 6:7 (3:7), 6:4, 6:3.
Цяпер у вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку саперніцай Веры Лапко будзе нямецкая тэнісістка Андрэа Петкавіч (111).
Яшчэ тры беларускі – Вікторыя Азаранка (186), Аляксандра Сасновіч (46) і Арына Сабаленка (60) – пачнуць турнір адразу з асноўнага этапу.
