Вера Лапко прайшла першы круг у Сан-Хасэ



Беларуская тэнісістка Вера Лапко (69-я ракетка свету) выйшла ў другі круг турніра катэгорыі „Прэм’ер”, што зараз праходзіць у Сан-Хасэ. У першым раўндзе беларуска адолела ў двух сетах вядомую суперніцу з Кітая, сёмую сеяную на гэтым турніры Чжан Шуай (32-і нумар сусветнага рэйтынгу). 

У першай партыі Лапко перамагла толькі на тай-брэйку 7:6(2), затое ў другім сеце не мела ніякіх праблем – 6:0.

Наступнай суперніцай Лапко стане амерыканка Даніэль Колінз (42-і нумар). Цікава, што пераможца ў гэтай пары далей у чвэрцьфінале сустрэнецца з мацнейшай у спаборы Гарбіньё Мугуруса – Вікторыя Азаранка.

Беларускае Радыё Рацыя