Вера Лапко выйшла ў паўфінал парнага разраду турніру ў Індыян-Уэлсе
Беларуская тэнісістка Вера Лапко прабілася ў паўфінал парнага разраду на турніры серыі „Чэленджэр” у амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд $140 тыс.).
’ У матчы першага круга Лапко і Крэйчыкава разграмілі ўкраінска-амерыканскую пару Кацярына Бандарэнка / Варвара Лепчанка, перамогшы ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:0. Цяпер у гульні за выхад у фінал беларуска-чэшскі тандэм гуляе з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд і бельгійкай Янінай Вікмаер.
На мужчынскім турніры ў мексіканскім Акапулька (прызавы фонд $1,7 млн) беларус Максім Мірны ў аўстрыец Філіп Освальд завяршылі выступленне пасля першага раўнда, уступіўшы амерыканскаму дуэту Джэк Сок / Раян Харысан – 7:6 (7:2), 3:6, 9:11.