„Відэатон” – БАТЭ – 1:1



Барысаўскі БАТЭ ў першым выяздным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў дамогся нічыі з венгерскім клубам „Відэатон” з гораду Секешфехервар – 1:1. Чэмпіёны Беларусі з аднаго боку могуць наракаць на тое, што страцілі перамогу, з іншага – быць задаволенымі нічыйным вынікам.

БАТЭ ў цэлым меў перавагу, але камандзе элементарна бракавала дакладнага апошняга пасу і ўдалага завяршэння атак. На 56-й хвіліне БАТЭ дамогся кутняга і пасля яго розыгрышу галяндскі легіянер Кеес Лейкс кіксануў мяч у сваю браму. Падалося, што пры тым парушыў правілы форвард барысаўцаў Віталь Радзівонаў, які падштурхнуў суперніка. Пасля гэтага бакавы арбітр праўдападобна ў адным з эпізодаў памылкова зафіксаваў у гаспадароў поля афсайд. Але справядлівасць была адноўлена, калі ў самай канцоўцы венгры ўсё ж дамагліся голу. У складзе „Відэатону” вызначыўся цёмнаскуры бразілец Паула Вінісіус.

Беларускае Радыё Рацыя