Віктар Бекша склаў з сябе трэнерскія паўнамоцтвы
Беларуская федэрацыя валейбола прыняла адстаўку Віктара Бекшы з пасады галоўнага трэнера мужчынскай нацыянальнай каманды. Пра сваё жаданне пакінуць пасаду ён заявіў пасля няўдалага выступлення зборнай у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, калі каманда не выканала пастаўленую задачу і не выйшла ў плэй-оф.
Беларуска Арына Сабаленка займае 16-ю пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу WTA
Жаночая тэнісная асацыяцыя абнавіла рэйтынг. Лепшая з беларусак Арына Сабаленка займае 16-е месца. У параўнанні з папярэдняй версіяй спісу наймацнейшых тэнісістак планеты Арына страціла два пункты. Што тычыцца астатніх беларусак, то ў топ-100 знаходзяцца Вікторыя Азаранка, якая займае 49-е месца і Аляксандра Сасновіч, якая знаходзіцца на 64-й пазіцыі рэйтынгу з 957-ю пунктамі. Лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі.
Беларусы выйгралі срэбра турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні ў Венгрыі
Юныя беларускія шаблісты Яўген Кажанеўскі, Сцяпан Коваль, Руслан Купрыятнаў і Міхаіл Пракопік выйгралі срэбра міжнароднага каманднага турніру з серыі Еўрапейскага кадэцкага цыклу ў Венгрыі. На шляху ў фінал беларусы перамаглі аднагодкаў з ЗША (45:31), Турцыі (45:38), Румыніі (45:36), Венгрыі (45:35) і Расеі (45:43). На жаль, але ў вырашальным паядынку яны саступілі дружыне ЗША – 36:45.
„Менск” выбыў з Еўрапейскай лігі па хакеі на траве сярод мужчын
Спартоўцы „Менска” выбылі з Еўрапейскай лігі па хакеі на траве сярод мужчын. Гульні праводзіліся ў Барселоне. У першым матчы прэстыжных спаборніцтваў беларусы прайгралі чэмпіёну Еўрапейскай хакейнай лігі нідэрландскім „Кампонгу” – 1:8. Адзіны гол забіў Аляксандр Ганчароў. У наступным паядынку менчукі саступілі аўстрыйскаму „Армінену” – 1:3. На апошняй хвіліне вызначыўся беларус Дзмітрый Лупа.
Аляксандр Мартыновіч – першы гулец у гісторыі „Краснадара”, які згуляў 18 тысяч хвілін за каманду
Беларускі абаронца і капітан „Краснадара” Аляксандр Мартыновіч стаў першым гульцом у гісторыі расейскай каманды, які правёў на полі ў афіцыйных гульнях за клуб 18 тысяч хвілін. Наш суайчыннік адыграў усе 90 хвілін на поле ў матчы 12-га тура чэмпіянату Расеі са „Спартаком” (2:1). Такім чынам, у актыве Мартыновіча 18 044 згуляныя хвіліны (без уліку кампенсаванага часу), і гэта найлепшы паказчык у гісторыі клуба, адзначае афіцыйны сайт „быкоў”. 32-гадовы футбаліст выступае за „Краснадар” з 2010 года. Ілля Казьянін падпіша паўнавартасны двухбаковы кантракт з менскім „Дынамам”
Форвард „Магілёва” Ілля Казьянін падпіша паўнавартасны двухбаковы кантракт з менскім „Дынамам”. Раней хакеіст знаходзіўся ў стане „зуброў” на праглядавым кантракце. У трох гульнях за менскае „Дынама” ў КХЛ 19-гадовы нападнік набраў 1 ачко. Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя