Віктар Крыўко не змог выйсці ў фінал суперспрынта на этапе Кубка IBU
Беларускі спартовец Віктар Крыўко не выйшаў у фінал суперспрынта на сёмым этапе Кубка IBU па біятлоне, які праходзіць у Валь-Мартэла. Лепшы час паказаў француз Эмільен Клод.
На другой пазіцыі размясціўся немец Сымон Шэмп. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін француз Антанэ Гігане. Віктар Крыўко стаў 42-м. У фінальную частку выйшлі 30 лепшых атлетаў.
Ілля Івашка выйшаў у 1/4 фіналу „Чэленджара” ў Бангалоры
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка другі раз перамог на турніры серыі „Чэленджар” у індыйскім Бангалоры. У матчы 1/8 фіналу беларус, які займае 148-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграў у двух сэтах індыйца Рамкумара Раманатана, у якога 180-я пазіцыя – 7:6 (7:2), 6:1.
„Нафтан” у сезоне-2020 пазбавяць 15 ачкоў, „Хімік” – 9, „Ліду”, „Нёман-Агра” і „Оршу” – 3
У Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У ходзе пасяджэння былі вынесеныя рашэнні ў дачыненні да футбольных клубаў, замешаных у справе аб дамоўных матчах. Так, наваполацкі „Нафтан” пачне сезон-2020 з мінусу ў памеры 15 ачкоў, светлагорскі „Хімік” – дзевяці, „Ліда”, стаўбцоўскі „Нёман-Агра” і „Орша” – трох.
Кіліян Мбапэ – адзіны гулец „ПСЖ”, які забіў ва ўсіх турнірах сезону
Форвард Кіліян Мбапэ забіў за „ПСЖ” у матчы 1/4 фіналу Кубка Францыі супраць „Дыжона” (6:1). 21-гадовы француз – адзіны гулец, які забіў за парыжан ва ўсіх пяці турнірах, у якіх клуб удзельнічаў у гэтым сезоне. Мбапэ раней забіў 15 галоў у 18 матчах чэмпіянату Францыі, 2 мячы ў трох гульнях Кубка лігі, 5 галоў у 5 гульнях Лігі чэмпіёнаў, а таксама гол у матчы за Суперкубак Францыі.
Менскае „Дынама” ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ паспрабуе адолець „Лакаматыў”
Хакеісты менскага „Дынама” паспрабуюць перамагчы ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ яраслаўскі „Лакаматыў”. „Дынама” перамагло ў апошняй гульні аднаклубнікаў з Рыгі (2:1). Менчукі запісалі на свой рахунак 37 ачкоў за 55 супрацьстаянняў (13 перамог і 42 паразы) і знаходзяцца на перадапошнім, 11-м месцы ў Заходняй канферэнцыі. Яраслаўскі „Лакаматыў” знаходзіцца на шостай пазіцыі. Гульня пачнецца ў 19.00.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота IBU