Вікторыя Азаранка адолела Даніэль Колінз
Былая першая ракетка свету, беларуска Вікторыя Азаранка, праўдападобна вяртаецца да лепшых кандыцый. На старце адзіночнага турніру Адкрытага чэмпіяната Мексікі Азаранка вельмі ўпэўнена перамагла другую сеяную – амерыканку Даніэль Колінз – 6:1, 6:2.
Сустрэча доўжылася ўсяго 1 гадзіну 11 хвілін. Удакладнім, што Колінз на сёння 25-я ракетка сусветнага рэйтынгу, Азаранка ж пакуль 50-ы нумар класіфікацыі.
На стадыі 1/8-й фіналу беларуска пазмагаецца з немкай Тацянай Марыяй (69-я ракетка WTA). Фаварыткай тут лічыцца ўжо беларуска.
Прызавы фонд турніру ў мексіканскім Акапулька 226 750 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя