Вікторыя Азаранка адолела Марыю Сакару і выйшла ў 1/4 фіналу ў Манрэалі



Беларуска Вікторыя Азаранка (15 ВТА) прабілася ў чвэрцьфінал турніру ВТА-1000 у Манрэалі. У матчы 1/8 фіналу экс-першая ракетка свету абыграла грачанку Марыю Сакара (18) – 6:4, 3:6, 7:6. У чвэрцьфінале Азаранка згуляе з яшчэ адной беларускай Арынай Сабаленкай (3), якая ў 1/8 перайграла канадскую тэнісістку Рэбэку Марыно (220) – 6:1, 6:3.

Дэмба Дарбо пераходзіць з салігорскага „Шахцёра” у турэцкі „Рызеспор”

Нападнік салігорскага „Шахцёра” Дэмба Дарбо пяройдзе ў турэцкі „Рызеспор”. Гамбійскі форвард ужо падпісаў кантракт з клубам, паведамляе ajansspor.com. Дарбо лідзіруе ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі – у яго актыве 13 мячоў у 15 матчах. „Рызеспор” у мінулым сезоне фінішаваў на 13-м месцы ў чэмпіянаце Турцыі.

Уладальнік Кубка Гагарына Грыгарэнка падпісаў кантракт з „Гомелем”

Расейскі форвард Яўген Грыгарэнка (1992) перайшоў у „Гомель”. Грыгарэнка ў сезоне-2013/14 разам з „Магніткай” станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына. На рахунку Грыгарэнка 207 матчаў у КХЛ і 60 (27+33) ачкоў. Мінулы сезон нападнік правёў у ВХЛ. У 26 матчах за „Ладу” ён набраў 19 (8+11) ачкоў.

„Чэлсі” купіў Рамэлу Лукаку ў „Інтэра” за 115 млн еўра

Форвард Рамэлу Лукаку пакінуў „Інтэр”. Новым клубам 28-гадовага нападніка стаў „Чэлсі”. Кантракт бельгійца разлічаны да 2026 года. Сума трансферу складзе 115 мільёнаў еўра, а сам футбаліст будзе атрымліваць 12 мільёнаў еўра ў год і бонусы. Лукаку правёў у „Інтэры” два сезоны, у якіх забіў за 72 матчы ў Серыі А 47 галоў.

„Манчэстар Сіці” не адмовіўся ад ідэі набыцця форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна. Кіраўніцтва „гараджан” рыхтуе новую прапанову ў памеры 150 мільёнаў еўра ў надзеі, што лонданцы, якія адмаўляюцца адпускаць гульца, зменяць сваю пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя