Вікторыя Азаранка апраўдала надзеі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апраўдала надзеі сваіх заўзятараў. У 4-ым крузе Ўімблдонскага турніру яна без асаблівых праблем разабралася з швайцаркай Беліндай Бенчыч. Лік сустрэчы гаворыць сам па сабе – 6:2, 6:3.
Такім чынам Азаранка упэўнена выйшла ў чвэрцьфінал, дзе 7 ліпеня сустрэнецца з сваёй адвечнай суперніцай – першай ракеткай свету Сірэнай Уільямс. Малодшая з амерыканскіх сясцёр таксама ўпэўнена выйграла ў Вінус Уільямс у двух сетах – 6:4, 6:3.
Беларускае Радыё Рацыя
