Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці выйгралі „Прэм’ер” у Рыме
Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйгралі тэнісны турнір катэгорыі „Прэм’ер” у Рыме ў парным разрадзе. У вырашальным паядынку за тытул яны адолелі іншы інтэрнацыянальны дуэт – Анна-Лена Грэнефельд (Германія) – Дэмі Схюрс (Нідэрлянды) – 4:6, 6:0, 10:3.
Першая партыя прайшла ў цяжкім змаганні, а вось у другім сэце Азаранка і Барці ўпэўнена пераламалі сітуацыю на сваю карысць.
Для Азаранкі гэта другая перамога ў парным разрадзе пасля вяртання на тэнісныя корты.
Беларускае Радыё Рацыя
