Вікторыя Азаранка набрала разгон
Працягвае свае паспяховыя выступы на адкрытым чэмпіянаце Мексікі ў Акапулька беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.
У 1/8-й фіналу адзіночнага разраду Азаранка, на сёння 50-я ракетка свету, не пакінула ніякіх шанцаў нямецкай тэнісістцы Тацяне Марыі (69-ы нумар рэйтынгу). Беларуска разграміла суперніцу за два сеты – 6:2, 6:1.
У чвэрцьфінале Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Сафіяй Кенін (35-й ракеткай свету).
Беларускае Радыё Рацыя
