Вікторыя Азаранка нарадзіла хлопчыка
Алімпійская чэмпіёнка і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка стала мамай. Пра нараджэнне сына яна паведаміла ў Instagram 20 снежня ў 5:10 па беларускім часе.
„Сёння ў мяне быў цяжкі бой і мая самая лепшая перамога! Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым. Так ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй,” — напісала тэнісістка.
Неўзабаве з’явілася і фота немаўля разам са сваім бацькам Білі Маккінгам.
Фота instagram.com, twitter.com
