Вікторыя Азаранка не згуляе на US Open



Вікторыя Азаранка заявіла, што не зможа выступіць на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. Прычына – судовыя разбіральніцтвы з-за дзіцяці з ягоным бацькам, былым сужыцелем тэнісісткі.

„На жаль, я не выступлю на US Open па сямейных абставінах. Мне вельмі шкада прапусціць адзін з сама ўлюбёных турніраў, на якім перажыла адны з лепшых момантаў сваёй кар’еры. Я спадзяюся вярнуцца ў наступным годзе” – напісала Азаранка ў сваіх сацсетках.

Месца беларускі на чэмпіянаце ЗША зойме японка Міса Эгуці.

Беларускае Радыё Рацыя