Вікторыя Азаранка перамагла Маргарыту Гаспаран
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, некалі першая, а на сёння 51-я ракетка свету, выйшла ў 1/8-ю фіналу турніру ў расейскім Пецярбургу. Яго прызавы фонд складае 757 900 даляраў.
У стартавым матчы Азаранка ўпэўнена разабралася з прадстаўніцай Расеі Маргарытай Гаспаран (81-ы нумар рэйтынгу) – 6:4, 6:1.
У 1/8-й фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з першым нумарам пасеву, нядаўняй фіналісткай Australian Open чэшкай Петрай Квітай. Матч адбудзецца 30 студзеня і пачнецца прыблізна а 15-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
