Вікторыя Азаранка перамагла на старце тэніснага турніру ў г. Акапулька
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры ў мексіканскім Акапулька.
У першым матчы парнага разраду Вікторыя Азаранка і кітаянка Сайсай Чжэн перамаглі амерыкана-чылійскі тандэм Сабрына Сантамарыя / Алекса Гуарачы – 7:6 (7:3), 6:3.
На старце адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз.
