Вікторыя Азаранка працягвае граміць суперніц



   Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ўзяла верх над Барбарай Стрыцавай – 6:2, 6:4. Гэта пятая перамога беларускі над чэшкай з пяці сустрэч і трэцяя запар на кортах „Мельбурн-Парку”. Азаранка, хоць і аддала суперніцы ажно 6 геймаў, працягвае сваё пераможнае ўпэўненае шэсце на кортах “зялёнага кантыенту”.

У чвэрцьфінале Азаранка згуляе з сёмай ракеткай турніру немкай Ангелікай Кербер. Вельмі цікавым будзе і чвэрцьфінальны спабор у верхняй частцы сеткі, дзе амерыканка Сірэна Уільямс сустрэнецца з Марыяй Шарапавай з Расеі.

   Максім Мірны таксама выйшаў у чвэрцьфінал Australian Open, але ў парным разрадзе, у якім выступае разам з філіпінцам Трытам Хеем. У трэцім раўндзе „пасеяны” пад 14-м нумарам дуэт з лікам 6:4, 6:3 выйграў у румына Флорын Мерджа  і індыйца Рахана Бапаны, якія мелі чацвёрты нумар „пасеву”. Наступнымі супернікамі Мірнага і Хея будуць даўні партнёр беларускага тэнісіста Дэніэл Нестар з Канады  і чэх Радэк Штэпанек.

Беларускае Радыё Рацыя