Вікторыя Азаранка разграміла Арыну Сабаленку



Дзве беларускі суcтрэліся ў другім крузе чэмпіянату ЗША па тэнісе. На адкрытым US Open дасведчаная Вікторыя Азаранка ўпэўнена перамагла маладую зорку тэніса Арыну Сабаленку6:1, 6:3. Азаранка перад гэтым выйграла прэстыжны турнір у Нью-Ёрку. Зараз былая першая ракетка свету знаходзіцца ў выдатнай форме і праўдападобна гатовая вярнуць свае ранейшыя пазіцыі ў сусветным тэнісе.

На сёння Азаранка -27-я ракетка свету, Сабаленка пакуль 11-я. У насіупным раўндзе Азаранка сустрэнецца з пераможцай пары Сачыа Вікеры (ЗША) – Іга Свёнтэк (Польшча).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ў другім крузе US Open прайграла ў двух сетах амерыканцы Слоан Стывенс – 2:6, 2:6.

Беларускае Радыё Рацыя