Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал у Маямі
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” у амерыканскім Маямі. У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку беларуска абыграла брытанку Джаану Контэ – 6:4, 6:2.
Да гэтага поспеху Вікторыя Азаранка ўзяла верх над пуэртарыканка Монікай Пуіг – 6:2, 6:4, польскай тэнісісткай Магдай Лінет – 6:3, 6:0 і чацвёртай ракеткай планеты іспанкай Гарбін Мугурузай – 7:6, 7:6. У паядынку за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж трэцім нумарам сусветнага рэйтынгу немкай Ангелікай Кербер і амерыканкай Мэдысан Кіс.