Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале турніру ў Японіі
Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал буйнага турніру серыі WTA ў сталіцы Японіі Токіо.
У 1/8-й фіналу Азаранка (на сёння 63-я ракетка свету) у дзвюх партыях дастаткова ўпэўнена ўзяла верх над аўстралійкай Эшлі Барці (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Лік па сетах – 6:4, 6:2.
У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з італійкай Камілай Джорджы. У 1/8-й фіналу Джорджы перамагла Каралін Вазняцкі з Даніі.
Беларускае Радыё Рацыя
