Вікторыя Азаранка – у трэцім крузе „Ралан Гарос”



На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка без асаблівых праблемаў прайшла другі круг. У чарговым матчы яна ў двух сетах адолела суперніцу з Чэхіі Люсі Градзецку. Лік па партыях 6:2, 6:3. На першы сет беларусцы спатрэбілася ўсяго паўгадзіны, змаганне ў другім было крыху больш напружаным.

Турнірная сетка складзена такім чынам, што ўжо ў наступным крузе – на стадыі 1/16-й фіналу Азаранка сустрэнецца з першай ракеткай свету – амерыканкай Сірэнай Уільямс.

Беларускае Радыё Рацыя