Вікторыя Азаранка саступіла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў г. Акапулька



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (50-ы нумар рэйтынгу WTA) не выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду турніру ў мексіканскім горадзе Акапулька.

У паядынку 1/4 фіналу Вікторыя Азаранка сустракалася з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (35) і саступіла – 4:6, 6:4, 5:7. Матч доўжыўся 2 гадзіны 34 хвіліны.

На старце беларуска ўпэўнена перайграла амерыканку Даніэль Колінз (25) – 6:1, 6:2, а потым была мацнейшай за нямецкую тэнісістку Таццяну Марыю (69) – 6:2, 6:1.

У парным разрадзе Вікторыя Азаранка і Сайсай Чжэн выйшлі ў паўфінал.

belta.by